Слуцкі райвыканкам не даў дазволу на правядзенне Партыяй БНФ мітынгу ў Слуцку 29 лістапада з нагоды 94-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. Адпаведны адказ атрымаў кіраўнік слуцкай арганізацыі Партыі БНФ Віталь Амяльковіч.

У якасці падставы для забароны акцыі выканкам пазначыў, што заяўленае месца правядзення мітынгу (пляцоўка каля Слуцкага краязнаўчага музея) не з'яўляецца дазволеным месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Чыноўнікі спасылаюцца на тое, што адзінае месца ў горадзе, дзе можна праводзіць мітынгі у Слуцку — гэта гарадскі стадыён. Таксама не былі дадзеныя і дазволы на правядзенне ўрачыстых сходаў у іншых месцах, зьвязаных з памяццю Слуцкага паўстання — у Грозаве, Семежаве ды Вызне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?