Стан рэжысёра Эльдара Разанава, шпіталізаванага ў НДІ нейрахірургіі імя Бурдэнкі ў Маскве з вострым парушэннем мазгавога кровазвароту, пагоршыўся, да яго ў рэанімацыю пускаюць толькі бліжэйшых сваякоў,

паведаміў ТАСС доктар, знаёмы з сітуацыяй.

«Стан Эльдара Аляксандравіча спачатку сапраўды быў стабільным, але потым пагоршыўся, таму мы адклалі яго перавод з рэанімацыі ў агульную палату», — сказаў доктар.

Паводле яго слоў, стан рэжысёра ацэньваецца як цяжкі. «Сваякоў да яго не пускаюць, толькі жонку і самых блізкіх», - паведаміў ён.

Разанаў, якому 18 лістапада споўнілася 87 гадоў, 25 лістапада лёг у шпіталь для абследавання. Па словах сяброў рэжысёра, ён адчуў недамаганне і яму на ўсялякі выпадак выклікалі доктара, які шпіталізаваўяго на некалькі дзён «для перастрахоўкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0