«Беларусь не з'яўляецца краінай доўгатэрміновага адпачынку, сярэдняя працягласць знаходжання замежніка складае чатыры дні. Гэты адпачынак можа планавацца спантанна, умоўна кажучы, чалавек можа прыехаць на выхадныя. Тут не ідзе размова аб раннім браніраванні, як у тых выпадках, калі, напрыклад, за паўгода купляецца пуцёўка ў Егіпет або ААЭ»,

— паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін. Гэту асаблівасць варта ўлічваць пры развіцці ў нашай краіне караванінгу, лічыць ён.

Закранаючы візавае пытанне, Вадзім Кармазін адзначыў, што

Мінспорту і турызму накіроўвала прапановы па лібералізацыі візавага рэжыму ў Савет Міністраў і Міністэрства замежных спраў.

Ён нагадаў, што цяпер вядуцца перагаворы па спрашчэнні візавых працэдур з Еўрасаюзам. Пры гэтым дырэктар выказаў меркаванне, што замежнікаў ад наведвання краіны адштурхоўвае не столькі кошт, колькі працэдура афармлення візы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?