Магчымасці і рэсурсы Беларусі па прыёме перасяленцаў з паўднёвага ўсходу Украіны не бязмежныя, заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
Украінцы, якія прыязджаюць у Беларусь, імкнуцца ў асноўным трапіць у Мінск і абласныя цэнтры. «Мы імкнемся арыентаваць гэтых грамадзян на раўнамернае размеркаванне па ўсёй тэрыторыі краіны», — сказаў Шуневіч.
Сёлета, паводле яго слоў, у Беларусь уехалі прыкладна 40 тысяч грамадзян Украіны, па статус бежанцаў звярнуліся адзінкі, у асноўным па дадатковую абарону, па часовае знаходжанне.
Кіраўнік МУС зазначыў, што ў яго няма інфармацыі пра тое, што ўкраінцы, якія прыехалі, негатыўна ўплываюць на становішча са злачыннасцю. «Ёсць праблемы гуманітарнай уласцівасці. Гэта жыллё і працаўладкаванне», — сказаў Шуневіч.





