26 лістапада сустаршыня аргкамітэту БХД, былы палітвязень Павел Севярынец наведаў Слуцак, дзе сустрэўся з мясцовымі дэмакратычнымі актывістамі.
Аўтар распавёў пра сваё знаходжанне ў следчым ізалятары КДБ і Куплінскай камендатуры № 7. Выпрабаванні, праз якія давялося прайсці ў зняволенні, сам Севярынец называе не інакш, як сведчаннем Бога.
Госці сустрэчы абмеркавалі шэраг сацыяльных і грамадскіх праблем у раёне, ход кампаніі «Народны кантроль» у Слуцку. Павел Севярынец адказаў на пытанні прысутных.





