У Нігерыі тры бомбы выбухнулі ў галоўнай мячэці Кана — найбольшага горада на поўначы краіны. Пасля выбуху тэрарысты адкрылі страляніну па верніках. У выніку загінуў 81 чалавек. Імаверна, тэракт учыніла групоўка «Бока харам», якая ваюе супраць хрысціянаў і памяркоўных мусульманаў.

Працягваюцца баявыя дзеянні таксама ў Сірыі і Іраку. Як паведамляе агенцтва Ройтэрз, ад серады авіяцыя саюзнікаў нанесла 15 ракетна-бомбавых удараў па цэлях на тэрыторыі, што кантралююцца самаабвешчанай «Ісламскай дзяржавай Ірака і Леванта». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?