Дарадца міністра ўнутраных спраў, дэпутат Вярхоўнай Рады Антон Герашчанка заяўляе аб знаходжанні суддзі Пячэрскага раённага суда Кіева Радзівона Кірэева на тэрыторыі анексаванага Расеяй Крыма.
Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеперадачы «Шустэр Live».
Тамсама, па дадзеных Герашчанка, хаваецца экс-кіраўніца Пячэрскага суда Кіева Іна Отраш.
Менавіта яны выносілі палітычна матываваныя прысуды ў часе кіравання
У пачатку ліпеня ўкраінскае МУС абвясціла ў вышук суддзю Кірэева. Ён падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 375 Крымінальнага кодэкса (вынясенне суддзёй заведама неправасуднага выраку, рашэння, азначэння або пастановы).
У 2011 годзе Кірэеў прысудзіў былога прэм'ер-міністра Юлію Цімашэнку да 7 гадоў турэмнага зняволення.
Беларускія праваабаронцы выказвалі меркаванне, што па аналагічным артыкуле з часам могуць панесці пакаранне суддзі, што выносілі заведама неправасудныя, палітычна матываваныя рашэнні і ў нашай краіне.