Аргенцінскі форвард каталонскай «Барселоны» Ліянель Месі абыграў свайго бразільскага аднаклубніка Неймара ў чаканцы мяча.

Футбалістам было прапанавана паспаборнічаць у жангляванні мяча на прэзентацыі, арганізаванай нямецкім аўтавытворцам Audi. Згодна з умовамі спаборніцтва, гульцы павінны былі чаканіць мяч на працягу хвіліны, «зараджаючы» яго энергіяй. У выніку выйграў Месі, набраўшы 1004 балы, а Неймар атрымаў 989. Пры гэтым бразілец адзін раз выпусціў мяч у пачатку спаборніцтваў і таксама справакаваў падзенне мяча аргенцінца.

Неймар далучыўся да «Барселоны» ў 2013 годзе, тады як Месі з'яўляецца выхаванцам каталонцаў і выступае за асноўны склад сіне-гранатавых з 2004-га. У гэтым сезоне іспанскага чэмпіянату бразілец забіў 11 мячоў у 11 матчах, а аргенцінец стаў аўтарам 10 галоў у 12 гульнях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?