У Пецярбургу пратэстуюць трамвай вытворчасці мінскага «Белкамунмаша» і швейцарскага канцэрна Stadler.

У чацвер губернатар Пецярбурга Георгій Палтаўчанка наведаў завод «Штадлер Мінск» у горадзе Фаніпаль. Высокаму госцю паказалі трохсекцыйны трамвай са стопрацэнтным узроўнем нізкай падлогі Stadler 853 («Мяцеліца»).

У ходзе візіту губернатара было дамоўлена, што ўзор трамвая Stadler будзе перададзены гораду для доследнай эксплуатацыі.

Па інфармацыі прэс-службы Палтаўчанкі, у будучыні у паўночнай сталіцы Расіі можа з'явіцца і вытворчасць камплектуючых - маторных вазкоў для беларускіх трамваяў.

Інфармацыя пра тое, дзе будзе знаходзіцца пляцоўка пад размяшчэнне вытворчасці, які будзе аб'ём інвестыцый у праект і якія тэрміны яго рэалізацыі, пакуль не раскрываецца.

На думку экспертаў, расійскі бок мог выставіць канцэрну ўмову: каб атрымаць буйны заказ на пастаўку беларускіх трамваяў, камплектуючыя павінны быць пецярбургскія.

На дадзены момант асноўнымі пастаўшчыкамі пецярбургскага трамвайнага парку з'яўляюцца Усць-Катаўскі вагонабудаўнічы завод і беларускі «Белкамунмаш».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?