Asmaa Waguih/Reuters

Asmaa Waguih/Reuters

Егіпецкі суд зняў абвінавачванні са зрынутага прэзідэнта Хосні Мубарака ў ходзе паўторнага разгляду справы аб арганізацыі забойства сотняў пратэстоўцаў.

У суботу суд таксама апраўдаў экс-кіраўніка МУС Егіпта Хабіба аль-Адлі і яго шасцярых памочнікаў, якіх таксама абвінавачвалі ў датычнасці да забойства дэманстрантаў.

З Хосні Мубарака таксама знятыя абвінавачванні ў карупцыі, звязаныя са справай аб пастаўках газу Ізраілю.

Экс-прэзідэнт быў прызнаны вінаватым тры гады таму, аднак у студзені 2013 года прысуд быў адменены па тэхнічных прычынах — суд задаволіў апеляцыі двух сведак.

86-гадовы Мубарак адкідваў усе абвінавачванні. Раней ён заяўляў, што ніколі не мог бы аддаць загаду аб расстрэле дэманстрантаў.

Ён падкрэсліў, што стараўся зрабіць усё, што ад яго залежыць, каб найлепшым чынам выканаць свае прэзідэнцкія абавязкі.

Пры гэтым ён прызнаў, што дапусціў памылкі, будучы лідарам краіны.

«Хосні Мубарак, які сёння знаходзіцца перад вамі, не аддаваў загаду аб забойстве дэманстрантаў ці пра крывапраліцце егіпцян, — заявіў былы прэзідэнт у памяшканні суда, зачытваючы загадзя падрыхтаваную заяву. — Я не аддаваў загаду аб роспуску сіл бяспекі з мэтай стварэння хаосу ў краіне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?