Казахстанцы адзначаюць Дзень Першага прэзідэнта Рэспублікі Казахстан. 1 снежня па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы.

У Астане адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзняцця штандара Кіраўніка дзяржавы і ўручэння Сцяга Службы дзяржаўнай аховы.

У снежні 2011 года на пасяджэнні сената парламента Казахстана быў прыняты закон аб заснаванні дзяржаўнага свята — Дня Першага прэзідэнта. Гіістарычнай перадумовай гэтаму стала падзея 1 снежня 1999 г., калі ў выніку першых усенародных выбараў прэзідэнта рэспублікі дзеючы прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў атрымаў падтрымку 98,7% выбаршчыкаў, паведамляе tengrinews.kz.

1 снежня ў Казахстане з'яўляецца выходным днём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0