Шведскі аніматар Эрык Вернквіст прадставіў захапляльны кароткаметражны фантастычны фільм «Падарожнікі», што распавядае пра чалавецтва, якое скарыла далёкія планеты.
«Мяне вечна насцігае прага спазнаць новае», — на думку The Verge гэтая цытата з «Мобі Дыка», што прагучала ў «Падарожніках», найлепей апісвае стужку Вернквіста.
За некалькі хвілін яна праносіць нас па Сонечнай сістэме, якая скарылася чалавеку.
Для стварэння стужкі выкарыстоўваліся здымкі NASA. Усе месцы, што паказваюцца ў фільме, рабіліся па рэальных планетах і спадарожніках Сонечнай сістэмы — такіх, якімі іх мог бы пабачыць зямлянін-каланіст. Аўтар фільма падрабязна тлумачыць кожны кадр на Imgur.
На фоне кадраў касмічнага марсіянскага ліфта ды неба над спадарожнікам Юпіцера гучыць голас Карла Сагана — славутага астрафізіка і папулярызатара навукі, які памер восем год таму. Стваральнікі фільма скарысталі ўрывак з яго кнігі «Блакітная плямка», які сам Саган зачытваў у 1994 годзе.