Тэма вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі на выбарах 2015 года «фактычна зачынена».

Пра гэта БелаПАН заявіў намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

1 снежня прайшлі кансультацыі прадстаўнікоў сямі дэмакратычных арганізацый:

Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», руху «За Свабоду», Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, кампаніі «Гавары праўду!», Аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

«Прадстаўнікі АГП і «Справядлівага свету» пацвердзілі свае пазіцыі аб тым, што яны не бачаць сёння магчымасці для вылучэння адзінага кандыдата», — сказаў Губарэвіч.

У той жа час, адзначыў ён, пяць арганізацый, якія падпісалі пагадненне аб працэдуры вылучэння адзінага кандыдата, «пакідаюць для дзвюх структур магчымасць нейкім чынам працягнуць сумесны працэс».

«Калі яны будуць гатовыя сфармуляваць свае прапановы і далучыцца да працэсу вылучэньня адзінага кандыдата, мы іх разгледзім», - сказаў Губарэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?