Вядомы ўкраінскі гурт прыедзе 5 снежня для таго, каб павіншаваць з 15-годдзем сваіх калегаў з гурту Sciana.

«Беларусь – зацішная і мілая краіна, у якую прыехаць заўжды радасна», – кажа лідар каманды з Херсону Дзмітро Ігнатаў. Цікава, што сам ён працуе адвакатам, мае ўласную юрыдычную кантору, а ўвесь вольны час прысвячае музыцы. Яго гурт «Роллікс» стаў ужо брэндам альтэрнатыўнай украінскай сцэны. Яны маюць у даробку два альбомы, дзясятак кліпаў, сольныя канцэрты ды выступы ў якасці гасцей на найбуйнейшых украінскіх фэстах. Цяпер гурт рыхтуе новы альбом. Іх новыя песні і вядомыя хіты можна будзе пачуць на святкаванні 15-годдзе гурта Sciana, з якім украінцаў звязваюць трывалыя сяброўскія пачуцці.

«Роллікс» і Sciana пазнаёміліся на фэсце «Захід», некалькі год таму мелі супольны тур па Украіне і Беларусі і запісалі разам трэк «Беларусь-Україна». У Мінску госці выступяць з 45-хвілінным сэтам 5 снежня ў клубе «Піраты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?