Фота nspaper.by.
«Сёння на сайце Рассельгаснагляда з'явілася такое прадпрыемства, як Мёрскі мясакамбінат. Нібыта ў яго прадукцыі знойдзены геном АЧС. Я задаў пытанне Яўгену Непаклонаву (намеснік кіраўніка Рассельгаснагляда. — Заўвага БЕЛТА): на падставе чаго вы робіце такое сцвярджэнне, калі прадпрыемства на працягу апошніх паўтара года наогул не экспартавала прадукцыю ў Расію?»
— сказаў Ігар Брыло. Беларускі бок прапанаваў Рассельгаснагляду разабрацца з гэтым фактам. «Няхай прыедуць расійскія спецыялісты, мы паглядзім дакументаабарот, выпіску з ветэрынарных дакументаў і тады будзем выразна разумець, ці на самай справе слушнае сцвярджэнне, што ў прадукцыі Мёрскага мясакамбіната ёсць геном АЧС», — канстатаваў намеснік міністра.
На мінулым тыдні кіраўніку Рассельгаснагляда Сяргею Данкверту была накіравана прапанова аб правядзенні сумесных выпрабаванняў прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, якая трапіла пад забарону ў Расіі. «Мы прапанавалі стварыць некалькі рабочых груп, каб яны адабралі на нашых перапрацоўчых прадпрыемствах узоры і даследавалі ў нашых лабараторыях, а потым з удзелам нашых спецыялістаў правесці такія лабараторныя выпрабаванні ў Расіі. І тады мы зможам дакладна і выразна адказаць адзін аднаму на спрэчныя пытанні», — адзначыў Ігар Брыло. Паводле яго слоў, прапановы беларускага боку будуць разгледжаны 2 снежня на сустрэчы ў Мінску.