«Заўтра ў Мінск прыбудзе дэлегацыя больш вузкіх спецыялістаў з Рассельгаснагляда, з якімі нашы спецыялісты будуць адпрацоўваць усю лабараторную дыягностыку».

Паводле слоў Брыло, сёння адбыліся перамовы кіраўніцтва Мінсельгаснагляда Беларусі і зацікаўленых бакоў з намеснікам кіраўніка Рассельгаснагляда Яўгенам Непаклонавым.

«Мы агаварылі ўвесь пералік пытанняў, якія будзем вырашаць сёння-заўтра, прадставілі расійскаму боку поўны пакет дакументаў па кожным прадпрыемстве, якое закрыта»,

— канстатаваў ён. Паводле слоў намесніка міністра, у прадастаўленым пакеце — уся інфармацыя аб існуючых на прадпрыемствах сістэмах менеджменту якасці прадукцыі, аб лабараторным кантролі. Прычым маецца на ўвазе кантроль не толькі ў беларускіх, але і ў расійскіх лабараторыях.

«Паводле існуючай на сёння інфармацыі, у нас практычна па ўсіх прадпрыемствах няма ніякіх падстаў, каб яны былі закрыты. Мы прыкладзём усе намаганні, каб частка беларускіх прадпрыемстваў да канца заўтрашняга дня была адкрыта для паставак прадукцыі ў Расію», — падкрэсліў Ігар Брыло.

Таксама ён канстатаваў наяўнасць шурпатасцей ва ўзаемаадносінах з расійскімі калегамі па прадастаўленні пратаколаў праведзеных выпрабаванняў.

«Расійскі бок нас проста інфармуе аб нібыта знаходжанні нейкай неадпаведнасці нашай прадукцыі па тых ці іншых наменклатурных паказчыках. Мы маем права патрабаваць, каб яны прыклалі да кожнага інфармавання пратакол выпрабаванняў: на якой тэрыторыі ўзяты пробы, у магазіне або з фуры праходзіў адбор, якая прадукцыя правяралася і г.д. Расіяне не па кожным факце прадстаўляюць пратаколы выпрабаванняў. Мы лічым гэта вельмі грубым парушэннем, аб чым і заявілі Яўгену Непаклонаву»,

— адзначыў Ігар Брыло.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?