Жыхар вёскі Лелюкі Івейскага раёна 1999 нараджэння выйшаў з дому ўвечары 27 лістапада і не вярнуўся. Бацькі не змаглі знайсці яго ўсю ноч, і толькі раніцай выявілі цела хлопчыка ў пятлі за адрынай на ўчастку ўласнага дома. Хлопчык быў вучням 10 класа сярэдняй школы вёскі Лелюкі Івейскага раёна.

Начальнік аддзела Следчага камітэта Уладзімір Пазняк паведаміў, што крымінальную справу па факце смерці старшакласніка не ўзбуджалі, праводзіцца праверка, робяцца неабходныя экспертызы. Папярэдне высветлена, што смерць хлопца наступіла ў выніку павешання, прыкмет гвалтоўнай смерці на целе не выяўлена. У хлопца не было відавочных праблем або цяжкасцяў ні дома, ні ў школе, ён добра вучыўся, быў прызёрам алімпіяд па хіміі, цалкам паспяховых дзіцем. Яго сям'я таксама характарызуецца як паспяховая, бацька і маці працуюць, у сям'і ёсць малодшае дзіця.

Матывы ўчынку хлопца высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?