У Мінску 15-гадовы падлетак здзейсніў два ДТЗ на скрадзеным у бацькі аўтамабілі.

Пра гэта БЕЛТА паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.

«Хлопец, узяўшы без дазволу ў свайго бацькі ключы ад аўтамабіля, вырашыў пракаціцца па горадзе і на вуліцы Судмаліса здзейсніў наезд на трохгадовага хлопчыка, які разам з мамай пераходзіў дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Дзіця было дастаўлена ў бальніцу, дактары дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені», — распавяла Таццяна Харлінская.

Кіраўнік прэс-службы дадала, што разам з сям'ёй дарогу пераходзіла яшчэ адна жанчына з дзіцем.

Яны не пацярпелі. «Па сведчанні відавочцаў, хлопец знаходзіўся ў машыне не адзін. Хто быў за рулём, будзе ўстаноўлена падчас разбору», — дадала яна.

Кіроўца спрабаваў збегчы з месца здарэння і ў двары дома №2 па Партызанскім праспекце урэзаўся ў прыпаркаваны аўтамабіль.

У жніўні хлопец затрымліваўся за распіццё спіртных напояў.

«Адказнасць за непаўналетніх дзяцей у першую чаргу нясуць бацькі. І ад таго, як яны іх выхоўваюць, які прыклад падаюць, наколькі цікавяцца асабістым жыццём, залежыць паводзіны дзяцей у грамадстве. Многіх праблем можна было б пазбегнуць, калі б бацькі з адказнасцю падыходзілі да выхавання дзяцей», — падкрэсліла Таццяна Харлінская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0