Людзі фатаграфавалі самі сябе задоўга да з'яўлення лічбавых гаджэтаў з франтальнай камерай і Instagram.

Нью-ёркскі аўкцыённы дом Swann Auction Galleries правядзе 11 снежня таргі прыватнай фатаграфіі. Сярод іншых лотаў — сэлфі Мэрылін Манро.

Фота датуецца 1940 годам, калі будучая поп-ікона яшчэ не абзавялася сусветна вядомым псеўданімам і была юнай прыгажуняй Нормай Джын Бэйкер. Будучая зорка пазіруе ў капелюшы з шырокімі палямі і з цёмнай памадай на вуснах.

Разам з сэлфі Мэрылін Манро, якую ацанілі ў $8 000—12 000, з малатка сыдзе мноства іншых кадраў. Сярод іх — альбомы другой паловы XIX ст. з фатаздымкамі пажарных, спартсменаў, маракоў і іншых людзей, чые імёны, у адрозненне ад Манро, ужо даўно забытыя.

А гэта, канечне, фотажарт! 

А гэта, канечне, фотажарт! 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?