«Там прафсаюзы павінны быць. Не ўсюды яны створаны. Я пастаянна папярэджваў, што ўсе роўныя: дзяржаўныя і прыватныя. Таму трэба актыўней заняцца канчатковым фарміраваннем прафсаюзных арганізацый у прыватным сектары. У нас там таксама праблем нямала. Калі на дзяржпрадпрыемствах мы яшчэ сфакусіравалі ўвагу і трымаем у полі зроку, то на прыватных у нас часта з'яўляюцца праблемы, а людзі маюць патрэбу ў падтрымцы і абароне»,

— заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што не мае на ўвазе «гультаёў, якія не хочуць працаваць». Паводле яго слоў, «да іх заўсёды знойдуцца меры».

Акрамя таго, неабходна завяршыць працэс абнаўлення матэрыяльнай базы Федэрацыі прафсаюзаў. Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што ад стану матэрыяльнай базы залежаць і даходы ФПБ. Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што пры Федэрацыі прафсаюзаў заўсёды дзейнічалі спартыўныя школы, гурткі, якія захавалі ў Беларусі, і яны павінны дзейнічаць у нармальным ключы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?