Доўгі час пасля Другой сусветнай вайны Фінляндыя займала падкрэслена нейтральную пазіцыю паміж краінамі Захаду і СССР, а палітыка РФ апошнім часам прымушае фінскае кіраўніцтва думаць пра магчымую адмову ад пазаблокавага статуту. 

Анексія Крыма, падтрымка Расіяй антыўкраінскіх баевікоў на Данбасе і інцыдэнты з расійскімі караблямі і самалётамі ў паўночнай Еўропе, у тым ліку ля межаў Фінляндыя, выклікалі пачуццё небяспекі ў фінаў.

«У нас доўгая гісторыя адносінаў з Расіяй - і незаўсёды мірная. Таму ўсё, што робяць расійцы, фіны заўважаюць і ацэньваюць», - адзначыў у лістападзе фінскі прэзідэнт Саўлі Нійнісцё.

Крытыкі ўступлення да НАТА кажуць, што рэакцыя Масквы можа быць малапрадказальнай. Іншыя адзначаюць, што абарона краіны важней за магчымыя эканамічныя санкцыі з боку РФ.

«Накірунак падзеяў жахлівы. Мы атрымалі незалежнасць ад Расіі ўсяго 100 год таму. Крым таксама быў часткай Расіі. Можа яны і тут паспрабуюць вярнуць сабе тое, што належала ім 100 год назад?», - кажа Альжбэта Рэн, былая міністр абароны Фінляндыі.

Восенню пра сваю падтрымку ідэі ўступлення Фінляндыі ў НАТА заявіў прэм'ер краіны Аляксандр Стуб.

«Нам трэбы было стаць сябрам (НАТА) у 1995 годзе, калі мы далучыліся да ЕС», - сказаў ён і дадаў, што галоўнае для фінаў не тое, як гэта ўспрымаюць у Маскве, а ці павысіць гэты крок бяспеку Фінляндыі.

Зараз афіцыйныя асобы прызнаюць, што ўступ у НАТА, калі такое рашэнне будзе прынятае, будзе няхуткім працэсам. Аднак гэта не замінае фінам, як і ў 1930-я, рыхтавацца да самастойнай абароны сваёй зямлі, падвышаць узровень падрыхтоўкі і купляць новыя ўзбраенні для сваёй прызыўной арміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?