Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг на прэс-канферэнцыі што да вынікаў пасяджэння Украіна-NATO, піша «Еўрапейская праўда».
«Раней Украіна афіцыйна прытрымлівалася пазіцыі аб сваёй пазаблокавасці. Цяпер урад аб'явіў, што Украіна пазбавіцца гэтага статусу, і гэту пастанову мы таксама паважаем. І калі Украіна падасць заяўку на ўваходжанне ў NATO, гэтая заяўка будзе разгледжаная», — заявіў Столтэнберг.
Той факт, што Кіеў падчас пасяджэння Украіна-NATO паведаміў альянсу пра такую пастанову, пацвердзілі ў МЗС Украіны. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні пасла ў асобых даручэннях МЗС Дзмітрыя Кулебы.
Генеральны сакратар NATO ў сувязі з гэтым асобна падкрэсліў, што альянс разглядае як дзейную пастанову бухарэсцкага саміта NATO 2008 года аб еўраатлантычных перспектывах Украіны.
«Мы да гэтага часу прытрымліваемся думкі, што Украіна стане сябрам NATO», — заявіў ён.
У той жа час канчатковую пастанову аб заяўцы на ўваходжанне павінен прыняць украінскі бок, падкрэсліў генеральны сакратар. «Мы з павагай паставімся да пастановы Украіны падаваць заяўку, калі яна будзе прынятая. І гэтак жа будзем паважаць, калі будзе прынятая пастанова не падаваць заяўку», — сказаў Столтэнберг.
У аўторак у Брусэлі будзе прынятая пастанова аб тым, што фармат супрацоўніцтва Украіны і Паўночнаатлантычнага альянсу павінен быць узмоцнены.





