У Дзярждуме Расіі да канца 2014 года могуць прыняць законапраект, які забараняе працаваць па якой-небудзь спецыяльнасці без профільнага дыплома, стажу і набору ўменняў.

Пра гэта ў сераду, 3 снежня, паведамляе газета «Коммерсант».

У Працоўным кодэксе РФ можа з'явіцца асобны артыкул 195.2, у якой будуць пазначаны неабходныя прафстандарты. Яны з 1 студзеня будуць абавязковымі для дзяржаўных і муніцыпальных устаноў, дзяржаўных пазабюджэтных фондаў і арганізацый, якія знаходзяцца на 50% і больш у дзяржаўнай і муніцыпальнай уласнасці.

Па словах Міністэрства працы, як адзначае выданне, «дзяржсектар стандартна ва ўсіх сферах першы», таму першапачаткова новаўвядзенні закрануць менавіта яго.

А з 1 студзеня прафстандарты будуць ужо абавязковымі для ўсіх працадаўцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?