Новы закон у Беларусі: пры выкананні гімна трэ' будзе глядзець на сцяг
Закон прыняты палатай прадстаўнікоў у першым чытанні.
Падчас урачыстай цырымоніі загучаў гімн — трэба павярнуцца тварам да сцяга, калі толькі ён прысутнічае ў памяшканні ці на пляцоўцы.
Гэта адна з новых нормаў Закона пра дзяржаўныя сімвалы. Учора ў першым чытанні ніжняя палата беларускага парламента прыняла праект Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», паведамілі ў палаце прадстаўнікоў.
Іншая норма таго ж закона: гімн будзе выконвацца ў школах на першай і апошняй лінейках года. У гэтыя ж дні на школах маюць вывешваць дзяржаўныя сцягі.
За невыкананне гэтых нормаў прадугледжваюцца адміністратыўныя пакаранні.
Вось што гаворыць праект закона:
9. Статью 13 изложить в следующей редакции: «Статья 13. При официальном исполнении Государственного гимна Республики Беларусь присутствующие слушают (исполняют) его стоя (мужчины – без головных уборов, военнослужащие, иные лица, для которых предусмотрено ношение форменной одежды, – в соответствии с законодательством Республики Беларусь). В случае, если исполнение Государственного гимна Республики Беларусь сопровождается поднятием Государственного флага Республики Беларусь, присутствующие поворачиваются к Государственному флагу Республики Беларусь лицом.».
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ