У Данецку працягваюцца выкраданні людзей. У Інтэрнэце з'явілася відэа, на якім бачна, як невядомыя на дзвюх машынах спыняюць цёмны легкавік, выцягваюць з яго людзей і запіхваюць у мікрааўтобус.
Выкраданне адбылося 30 лістапада ў раёне Церашковай, 29. Выкралі мужа і жонку. Аўтамабіль, на якім ехалі выкрадзеныя, таксама забралі.





