«НН» сто гадоў з вамі
Гандаль коньмі. З прычыны вайны, у Польшчы вельмі не хапае коні і цана на іх там страшэнна дарагая. Дзеля гэтага вось гандляры пачалі скупліваць коні на Беларусі — у Міншчыне, Смаленшчыне. Адкуль цэлымі табунамі, папасваючыся і гандлюючы па дарозе, вядуць іх праз Ковель да Любліна і праз Брэсць да Варшавы.
«НН». №48. 1914.
Латыпаў выйшаў на свабоду. Віктар Шэйман — кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта. Лукашэнкаўскія палітычныя кампаніі — цяжкое выпрабаванне для кіраўнікоў ягонай адміністрацыі. Урал-авой не вытрымаў перанапругі. Ён сыходзіць. З ордэнам Дружбы народаў і, як намякае, у бізнэс. У органах улады і КДБ больш працаваць не будзе, гэта перагорнутыя старонкі, заявіў Урал Латыпаў.
«НН». №45. 2004.





