Жанр: мультфільм, камедыя, прыгоды.
Рэжысёр: Эрык Дарнел, Сайман Дж. Сміт.
У ролях (агучка): Том МакГарт, Крыс Мілер, Крыстафер Найтс, Конрад Вернан, Джон Малкавіч, Бенедыкт Камбербэтч.
ЗША, 92 хв.

Чацвёрка знаёмых па мадагаскарскіх прыгодах пінгвінаў — Шкіпер, Кавальскі, Рыка і Прапар — падчас аднаго са сваіх чарговых узломаў з пранікненнем аказваюцца ў палоне ў свайго суперніка, васьмінога Дэйва, які хаваецца пад псеўданімам доктар Актавіус Спрут.

Дэйва калісьці сур’ёзна пакрыўдзілі пінгвіны, і цяпер ён апантаны прагай помсты — пухнатыя чорна-белыя камячкі пёраў васьміног жадае ператварыць у пачварных вырадкаў, каб людзі перасталі замілоўвацца пінгвінчыкамі ў заапарках.

Адным пінгвінам Мадагаскара з ворагам не справіцца, даводзіцца аб’яднацца з камандай звяроў-суперагентаў «Паўночны вецер», але і ім не па сіле бітва са спрутам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?