Міжнародная арганізацыя Transparency International апублікавала вынікі чарговага штогадовага глабальнага індэксу карумпаванасці. Гэта даследванне ранжыруе краіны па ўзроўню карупцыі.
Кожнай аналізуемай краіне выстаўляюцца балы паводле шэрагу паказчыкаў. Краіна можа набраць ад 0 да 100 балаў, дзе 0 — паказчык найвышэйшай карумпаванасці, а 100 — адсутнасць карупцыі. У 2014 годзе узровень карупцыі даследваўся ў 175 дзяржавах.
Першае месца з вынікам 92 балы заняла Данія.
Гэта краіна захавала першынство з мінулага года. Разам з ёй дзясятку пераможцаў складаюць Новая Зеландыя (91), Фінляндыя (89), Швецыя (87), Нарвегія (86), Швейцарыя (86), Сінгапур (84), Недэрланды (83), Люксембург (82) і Канада (81).
Беларусь набрала 31 бал і ў глабальным рэйтынгу карумпаванасці заняла 119-е месца. Па столькі ж балаў набралі В'етнам, Сьера-Леонэ, Мазамбік і Танзанія. Трэба аднзначыць, што Беларусь у 2014 годзе набрала на 2 балы больш за 2013 год.
У пяцёрку самых карумпаваных краін увайшла Паўночная Карэя (8), Самалі (8), Судан (11), Афганістан (12) і Паўднёвы Судан (15).





