Улады самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР) у бліжэйшы час не маюць намеру ўводзіць уласную валюту. Пра гэта заявіў кіраўнік «ЛНР» Ігар Платніцкі.
«Цяпер не ў нашых інтарэсах адмаўляцца ад тых эканамічных сувязяў, якія яшчэ існуюць з Украінай. Пакуль нам будзе выгадна выкарыстоўваць грыўню — мы будзем гэта рабіць», — сказаў ён у эфіры аднаго з луганскіх тэлеканалаў.
Платніцкі таксама не выключыў, што ў доўгатэрміновай перспектыве ЛНР пяройдзе на рублёвую сістэму разлікаў.





