Аляксандр Лукашэнка адкідае ўсялякія прэтэнзіі да якасці беларускай прадукцыі.
Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе аб прынятых мерах па зняцці забаронаў на ўвоз беларускай прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю і транзіт тавараў санкцыйнага спісу.
«Калі паставіць пытанне аб тым, якія ж усё-такі тавары бяспечнейшыя, беларускія або расійскія, гэта выкліча проста смех не толькі ў Беларусі, але і ў любога расіяніна. Бо ў Расійскай Федэрацыі, хай на мяне не крыўдзяцца, на паўстагоддзя адсталі ад Беларусі ў плане бяспекі тавараў», — сказаў беларускі лідар.





