Забаронай на пастаўкі беларускіх тавараў Расія пайшла на парушэнне ўсіх дамоўленасцей у Мытным саюзе.

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб прынятых мерах па зняцці забаронаў на ўвоз беларускай прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю і транзіт тавараў санкцыйнага спісу.

Лукашэнка мяркуе, што Расія павяла сябе непрыстойна, забараніўшы многім беларускім прадпрыемствам пастаўку харчовых тавараў на сваю тэрыторыю.

«Узнікае пытанне: чаму гэта адбылося? — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Рознага роду жуллё, якое круціцца ў Расіі, сёння хоча нагрэць рукі на расійскім рынку за кошт падняцця цэн. Пастаўка беларускіх тавараў значна стрымлівае рост цэн у Расійскай Федэрацыі, а, натуральна, мы ведаем, каму гэта не на руку. Але гэта іх праблема».

«Пытанне ў тым, што Расія пайшла на парушэнне ўсіх нашых дамоўленасцей, якіх мы дасягнулі ў Мытным саюзе. Так, можна гэта тлумачыць нейкімі пытаннямі бяспекі, тэрарызмам і гэтак далей — можна прыдумаць усё і прышыць цэтлікі», - адзначыў Лукашэнка. Ён дадаў, што беларускую прадукцыю добра ведаюць у іншых краінах і купляюць.

«Кантрабандных тавараў ад сваіх партнёраў па Мытным саюзе мы ў Беларусі атрымліваем значна больш: турэцкіх, кітайскіх, неабавязкова харчовых, харчовыя не могуць канкураваць у Беларусі.

Нехарчовых тавараў — хмара! І мы не прад'яўлялі ніколі Расійскай Федэрацыі прэтэнзій, а таксама Казахстану», - падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?