Нацыянальны аператар сувязі засвоіў папулярную сацсетку. Прэс-служба «Белтэлекама» пацвердзіла, што @BeltelecomBy — афіцыйны акаўнт.
Пасля невялікай «раскачкі» вядоўца акаўнта паабяцаў, што твітар пройдзе верыфікацыю (працэдуру спраўджання «афіцыйнасці») і спасылка на яго з’явіцца на афіцыйным сайце «Белтэлекама».
У сваім твітары «Белтэлекам» распавядае пра ўласныя навіны і акцыі, а таксама перадае ІТ-навіны беларускіх выданняў. Вядоўца акаўнта ўжо актыўна адказвае на пытанні чытачоў.
Акрамя Twitter «Белтэлекам» таксама вядзе суполкі «УКантакце». На byfly падпісаныя больш за тры тысячы чалавек, на ZALA амаль паўтысячы, а вось на суполку «Белтэлекам» усяго 16.





