«Не гуляй з ежай!». Аказваецца, гэты выраз чулі не ўсе людзі на гэтай планеце.
Гэта Instagram двух французскіх дызайнераў, якія працуюць выключна з класічным амерыканскім харчаваннем — бургерамі.
Забава з садавіной
@funwithfruit
Бананы для Элізы Рош у Instagram з’яўляюцца палатном для жывапісу. Яе творы пазнавальныя і смешныя.
«We all live in a yellow submarine»
@leesamantha
Малайзійская маці Саманта Лі, якая пачала рабіць яркія, маляўнічыя стравы для сваіх двух дачок, цяпер радуе ўсіх, хто праглядае яе Instagram.
Мастацтва ў ежы?
@tishacherry
А Ціша Чэры можа пераўтварыць «TicTac» у міні-працы Джэфа Кунса!
Ведаю, што вы падумалі, што «TicTac» – гэта не ежа. Але тут я з вамі не пагаджуся.
«Цікава, што сёння здарыцца цікавага?»
@bentomonsters
Стваральніца гэтага Instagram апісвае сябе як матуля з Сінгапуру. Смешна, але ня ведаю, ці смачна.
Фота: @funwithfruit
Дарэчы, сам тэрмін «FoodPorn» не мае яшчэ свайго слаўца па-беларуску, таму каментары чакаю цікавыя і смачненькія.





