Акрамя таго, усе цёзкі паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына павінны будуць у бліжэйшы час памяняць сваё імя на іншае.
Як паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Ёнхап, адпаведная дырэктыва была выпушчана ў КНДР яшчэ ў 2011 годзе, але вядома пра гэта стала толькі цяпер. Паводле дадзеных паўднёвакарэйскіх медыя, у дырэктыве гаворыцца, што змена імя павінна быць праведзена «па ўласным жаданні».
Кіраўніцтва КНДР не паведамляе, колькі жыхароў краіны вымушаныя будуць змяніць імя і дакументы.
Вядома, што амаль кожная пятая сям'я ў Паўночнай Карэі носіць прозвішча Кім. Імя Чэн Ын таксама не з'яўляецца рэдкім.
Аналагічнае правіла дзейнічала і ў дачыненні да бацькі і дзеда цяперашняга кіраўніка Паўночнай Карэі, Кім Чэн Іра і Кім Ір Сена, заснавальніка паўночнакарэйскага дзяржавы.





