У Ніжнім Тагіле медсястра стала гераіняй скандалу і наклікала на сябе гнеў грамадскасці пасля таго, як размясціла ў сацсетках сэлфі, зробленае падчас аперацыі на фоне разрэзанага пацыента.

Медыкі абураныя такімі неадэкватнымі паводзінамі маладой супрацоўніцы, якая на здымку да ўсяго іншага усміхаецца.

Як толькі разгарэўся скандал, дзяўчына выдаліла блюзнерскі здымак. Прававую ацэнку абуральным дзеянням медсёстры дасць пракуратура, куды ўжо звярнуліся супрацоўнікі Міністэрства аховы здароўя, адзначыўшы, што гэта першы падобны выпадак у рэгіёне.

Цяпер аўтар жудаснага сэлфі працуе ў прыватнай клініцы, але здымак быў зроблены яшчэ тады, калі дзяўчына працавала ў дзяржаўнай медустанове.

Гэта не першы выпадак, калі лекары або медсёстры дзеляцца шакавальнымі здымкамі сваіх працоўных будняў у сацсетках. Раней адна з супрацоўніц ЦРБ Каломны была звольненая за размяшчэнне ў інтэрнэце фота аголенага пацыента, якога рыхтавалі да тэрміновай аперацыі. «Адзначылася» нядаўна і студэнтка медыцынскіх ВНУ ў Казані. Яна размясціла ў Instagram свае фатаграфіі, на якіх трымае чалавечыя органы ў руках, знаходзячыся пры гэтым у аперацыйнай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?