У якасці аператара, рэжысёра і сцэнарыста відэа выступіў Міхал Пархоменка, кіраўнік праекту WeGiveYouMO. У кадры яго добрая сяброўка, якая напраўду займаецца трыма відамі спорту: плаваннем, валейболам і ўэйкбордам. А голас за кадрам зачытвае спявачка мінскага гурта «Варона».

Ідэя роліка прыйшла раптоўна, распавёў Міхал «Нашай Ніве».

«Хацелася зняць не сацыяльную рэкламу з заклікам «кідай піва — ідзі ў качалку», а проста магутны матывацыйны пасыл».

Відэа рабілася і з цікаўнасці да выніку: ці атрымаецца ўкласці ў паўтары хвіліны нешта большае за прыгожую карцінку ды бадзёры голас.

«Беларускую мову я абраў таму, што на ёй вельмі мала якаснага кантэнту, — кажа Міхал. Я перыядычна бачыў нейкія спробы зрабіць нешта па-беларуску, але заўжды крывіўся, бо атрымлівалася няўмела. І нічога для беларусізацыі не робіцца. Калі б прынамсі фільмы пачалі перакладаць на беларускую ды круціць іх у кінатэатрах, працэс бы пайшоў.

Міхал мяркуе, што з відэа атрымалася бы добрая сацыяльная рэклама. Але прызнаецца, што нават не ведае, куды пісаць ды што рабіць.

«Ды і наўрад ці хто прыслухаецца, у Беларусі пакуль саўковы падыход да сацыяльнай рэкламы», — скардзіцца ён.

Аўтар відэа хацеў бы прапанаваць яго міністэрству культуры ці міністэрству спорту і турызму ды будзе ўдзячны за наводкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?