Новую сістэму ўжо пачалі выкарыстоўваць Snapchat, Wordpress i HumbleBumble. Пераход на новую версію «капчы» не абавязковы, старая ReCAPTCHA (якая просіць карыстальніка распазнаць тэкст) працягвае работу.

Але новая сістэма зручнейшая для карыстальніка. Калі аналіз паводзінаў карыстальніка і яго IP-адраса не выявіць падабенства да «робата» (напрыклад, спам-бота), карыстальніку трэба будзе толькі паставіць гачак ля надпіса «Я не робат».

Падазроным карыстальнікам No-CAPTCHA прапануе распазнаць, на якіх фота з набору, напрыклад, кацяняты.

Такім чынам карыстальнік не толькі спраўджвае сваю «натуральнасць», але і падвышае якасць пошуку Google па малюнках.

Беларусам, верагодна, прыйдзецца распазнаць немала коцікаў. У свеце скончваюцца адрасы фармату IPv4, а на новую версію фармату IPv6 (якая дазволіць надаць ІР-адрас літаральна кожнай пясчынцы) Беларусь яшчэ не перайшла. 

Зараз у часы пікавай нагрузкі беларускія карыстальнікі сервісаў Google мусяць уводзіць «капчу» (набор лічбаў ці літар), каб даказаць, што яны не смам-боты.

Па адным IP-адрасе могуць знаходзіцца дзясяткі карыстальнікаў. І калі прынамсі адзін з іх западозраны ў рассылцы смапу ці іншай шкоднай дзейнасці, Google пазначае IP-адрас як падазроны. Блакіроўкі з боку Yandex і іншых пошукавых сервісаў здараюцца значна радзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?