Другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма заявіў, што новы раунд перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе можа прайсці ў Беларусі на наступным тыдні.
Гэтыя сустрэчы праходзяць у Мінску ў фармаце «Расія — Украіна — АБСЕ», Кучма прадстаўляе на іх Украіну.
У пачатку верасня перагаворшчыкі дамовіліся аб перамір'і, але яно рэгулярна парушаецца.
20 лістапада ў ААН паведамлялі, што за час прыпынення агню толькі па афіцыйных дадзеных загінулі каля тысячы чалавек.
«Наступны раўнд (перамоваў) можа быць на наступным тыдні», - сказаў Леанід Кучма журналістам у Кіеве. Паводле яго слоў, мінскія дамоўленасці з'яўляюцца «асноватворным дакументам».
«Агонь не спыніўся, але я лічу, што гэта асноватворны дакумент, на які спасылаецца ўвесь свет, і важна, што подпіс пад ім паставіла і Расія», — адзначыў Кучма.
У кіраўніцтве самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» тым часам заявілі, што пакуль не маюць інфармацыі аб пасяджэнні кантактнай групы.





