Прывітанне з 2012! Яшчэ памятаеце такі кліп, як Gangnam Style паўднёвакарэйскага выканаўцы Psy? Ну, некаторыя людзі ясна памятаюць — і яны зламалі YouTube.
Як у сваім блогу напісалі прадстаўнікі сэрвісу, у працу лічыльніка праглядаў не было закладзена перавышэнне значэння 32-разраднага машыннага слова і практычны максімум праглядаў быў абмежаваны на ўзроўні 2 147 483 647. А Gangnam Style на YouTube праглядзелі ўжо 2 152 000 000 раз, так што распрацоўнікам прыйшлося тэрмінова мяняць сістэму падліку.
Дарэчы, калі навесці мышкай на колькасць праглядаў Gangnam Style на YouTube, то … пакажацца невялікае чараўніцтва.





