На фота: ідзе абстрэл захопленага партызанамі Дома друку. Адносна аналагічных падзей у Адэсе расійскія СМІ пісалі: «пратэстоўцаў палілі жыўцом».

На фота: ідзе абстрэл захопленага партызанамі Дома друку. Адносна аналагічных падзей у Адэсе расійскія СМІ пісалі: «пратэстоўцаў палілі жыўцом».

Спецаперацыя, якая ідзе ў цэнтры Грознага, будзе завершана да раніцы, абяцаў у сваім «Інстаграме» кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, заклікаўшы жыхароў горада захоўваць спакой. Аднак па стане на раніцу бой працягваўся. Ён перамясціўся з будынку Дома Друку ў суседнюю школу.

Чытайце таксама: 

Антытэрарыстычны камітэт: Усе баевікі-нападнікі ў Доме друку ў Грозным знішчаныя

Баевікі, якія напалі на сілавікоў у Грозным, уваходзяць у групоўку Аслана Бютукаева

У ноч на чацвер у цэнтры Грознага група ўзброеных людзей атакавала паліцыянтаў.

Пазней узброеная група захапіла Дом друку ў Грозным, дзе месцяцца рэдакцыі СМІ. Яшчэ пазней уначы баевікі занялі суседнюю школу, дзяцей там у гэты час не было.

У цэнтры чачэнскай сталіцы быў абвешчаны рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. У горад увайшлі БТРы.

Будынак Дома друку быў цалкам акружаны. Да месца здарэння з'ехаліся прадстаўнікі практычна ўсіх сілавых структур Чачэнскай рэспублікі.

Паводле інфармацыі прэс-службы МУС Чачні, у Доме друку ў цэнтры Грознага застаюцца заблакаванымі да шасці баявікоў.

Як заявіў чачанскі лідар, у горадзе абстаноўка спакойная, працуюць усе службы забеспячэння.

«Я прашу жыхароў горада ў зоне правядзення аперацыі выконваць меры засцярогі, без асаблівай патрэбы не выходзіць на вуліцы, не падыходзіць да вокнаў. З надыходам раніцы аперацыя будзе завершана», — напісаў Кадыраў на сваёй старонцы ў сацсетцы.

Сёння Уладзімір Пуцін мае выступіць са зваротам да Федэральнага сходу Расіі. Баевікі выбралі для нападу менавіта ноч перад гэтай датай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?