Ад 3 снежня ўсе функцыі Maps.ME Pro даступныя для iPhone і Android-смартфонаў бясплатна. Платная версія карт папросту знікла з анлайн-магазінаў праграм. Тым, хто купіў платную версію (яе цана складала каля 5 даляраў), ніякія кампенсацыі не прадугледжаныя.

Сярод раней платных функцый пракладка маршрутаў ды пошук па адрасах і назвах устаноў.

У Mail.ru мяркуюць, што наяўнасць платнай версіі была бар’ерам для карыстальнікаў. Зараз колькасць карыстальнікаў Maps.ME складае 1.5 млн, а на момант пакупкі (сярэдзіна лістапада) была толькі 1 млн.

У 2015 годзе Mail.ru плануе адкрыць зыходны код Maps.ME. Гэта значыць, што баковыя распрацоўшчыкі змогуць выкарыстоўваць вынаходкі беларусаў у сваіх праграмах і прааналізаваць, якія звесткі аб карыстальніках збірае праграма.

MAPS.ME выкарыстоўвае карты праекту Open Street Map — сусветнай карты, якую напаўняюць самі карыстальнікі па прынцыпе, падобным да Вікіпедыі. Праграма беларусаў дазваляе загрузіць карту на смартфон ці планшэт і карыстацца ёй нават пры адсутнасці інтэрнэту. MAPS.ME можа пахваліцца простым інтэрфэйсам і высокай хуткасцю загрузкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?