Пры ўдзеле байцоў «Алмаза» быў спынены яшчэ адзін канал пастаўкі ў Беларусь наркотыкаў.

 

 

«У ходзе правядзення спецаперацыі ў некалькіх раёнах сталіцы былі затрыманыя чацвёра грамадзян Рэспублікі Беларусь і адзін грамадзянін Аўстраліі. Пры правядзенні ператрусу ў прыватным доме па месцы жыхарства аднаго з затрыманых мінчукоў было знойдзена і канфіскавана больш за 260 г какаіну і каля 500 г марыхуаны», — адзначылі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Па месцы пражывання другога затрыманага выявілі яшчэ 18 кг гашышу і 10 г какаіну, у трэцяга — 1,88 г какаіну.

У Следчым камітэце ўдакладнілі, што 41-гадовы грамадзянін Аўстраліі з’яўляецца ўраджэнцам Беларусі. У яго пры сабе знайшлі 1,93 г какаіну і разавую дозу гашышу. Ён і расказаў, у каго набыў наркотыкі.

Заведзены крымінальныя справы.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?