112.by

112.by

Пажар адбыўся днём 3 снежня. У 14:45 у Добрушскае аддзяленне МНС паступіла паведамленне, што ў вёсцы Стараселле гарыць храм.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, яны пабачылі, што адкрытым полымем гарыць дах будынка храма, пабудовы 1964 г., драўлянай, абкладзенай цэглай.

У момант узнікнення пажару ў храме людзей не было. Ранішняя служба не праводзілася, а храм быў адчынены.

Пажар лакалізаваны ў 15:19, ліквідаваны ў 15:45. У выніку агнём знішчаны дах, столевае перакрыцце храма, царкоўныя рэчы (абразы, іканастас, алтар).

Прычына высвятляецца. Як мяркуецца, прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?