24-гадовая дэпутатка Алена Кошалева прайшла ў Раду ад Радыкальнай партыі Ляшко. Яна дачка дырэктара гарэлачнага завода і супрацоўніцы падатковай службы. У інтэрнэце сцвярджаюць, што ніякіх палітычных талентаў дзяўчына не мае, але стала аддзякай тату за фінансаванне партыі.
Дэпутат Кошалева з татам, дырэктарам гарэлачнага завода.
Алена Кошалева
На перадвыбарчых здымках Алена Кошалева пазіруе ў якасці валанцёра — медсястры ў вайсковым шпіталі.
Але ў інтэрнэце знаходзяцца і яе гламурныя фоты.
Дарына Ледаўскіх
Не менш каларытны персанаж — 23-гадовая бландзінка мадэльнага выгляду Дарына Ледаўскіх, што прайшла з 73-й пазіцыі ў спісе Народнага Фронту. Яна дачка памочніцы мультымільянера Міколы Мартыненкі.
Ігар Побер
Дзяўчатам у радзе не будзе сумна. Мандат захаваў чэмпіён па бодзібілдынгу Ігар Побер. Раней ён быў дэпутатам ад партыі Клічко «Удар», цяпер уваходзіць у Блок Пятра Парашэнкі.