Прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк паведаміў пра аварыю на Запарожскай АЭС, што месціцца на поўдні краіны. 

«Ведаю пра інцыдэнт, што там адбыўся», — сказаў Яцанюк.

Ён заклікаў новага міністра энергетыкі Уладзіміра Дзямчышына правесці прэс-канферэнцыю і расказаць аб тым, што робіцца на АЭС і якія крокі прынятыя для аднаўлення энергазабеспячэння ў краіне.

Аварыйнае адключэнне здарылася на энергаблоку №3 — 1000-мегаватным рэактары. Яго выхад з ладу пагоршыў і без таго складаную сітуацыю ў энергасістэме краіны. Запуск яго мае адбыцца 5 снежня.

Запасы вугалю на ТЭЦ Харкаўшчыны, Данбаса і Кіраваградскай абласцей знізіліся да чатырохдзённых. У большасці рэгіёнаў краіны адбываюцца веерныя адключэнні электрычнасці.

Гэта вынік спынення паставак Расіяй газу ва Украіну і захопу вугальнага басейну ў Данбасе прарасійскімі баевікамі.

У такіх умовах энергасістэма Украіны і АЭС, у прыватнасці, працуюць на максімальнай загрузцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?