У снегапад і (або) галалёдзіцу рух на ровары забаронены, паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі Ганна Банадык.

У іншых выпадках веласіпедыстам варта ездзіць па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці — па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы. Калі названыя элементы дарогі адсутнічаюць або рух па іх немагчыма, то дапускаецца рух веласіпедыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін шэраг не далей за 1 м ад яе правага краю. Выезд далей за 1 м ад правага краю праезнай часткі дарогі дапускаецца толькі для аб'езду перашкоды і ў дазволеных выпадках для павароту налева або развароту.

Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак або пры яе недастатковай бачнасці на веласіпедзе спераду павінна быць уключана фара, якая выпраменьвае белае святло, а ззаду - фара, якая выпраменьвае чырвонае святло.

ДАІ таксама заклікае веласіпедыстаў для павышэння сваёй бяспекі апранаць камізэлькі павышанай бачнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?