Сур'ёзным бар'ерам на шляху распаўсюджвання наркотыкаў павінна стаць татальнае непрыманне іх грамадствам. Пра гэта сёння на нарадзе па пытаннях процідзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў краіне павінна быць выбудаваная выразная іерархія, якая вызначае не толькі галаўное ведамства, якое адказвае за дадзены кірунак, але і паўнамоцтвы ўсіх адказных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.
«Лішняга нічога пры гэтым быць не павінна. Сур'ёзным бар'ерам на шляху распаўсюджвання наркотыкаў павінна стаць татальнае непрыманне іх грамадствам. Фарміраванне адпаведнага светапогляду, заснаванага на традыцыйных для нашай краіны хрысціянскіх каштоўнасцях і іншых, — задача не толькі дзяржавы і сродкаў масавай інфармацыі, але грамадскіх арганізацый, царквы, устаноў адукацыі і, самае галоўнае, сем'яў і грамадзян», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.