Дэпартамент статыстыкі Літвы апублікаваў дадзеныя аб сярэднім заробку ў краіне ў трэцім квартале 2014 года.

Паводле іх, сярэдні заробак «бруднымі» ў Літве складаў 2405,5 літа, гэта каля $924 у эквіваленце. Паколькі падаткі ў краіне даволі высокія, на руках у работнікаў заставалася каля $718.

Што да Вільні, то ў сталіцы заробкі самыя высокія. Паводле падлікаў, сярэдні работнік зарабляў 2662,6 літа, гэта $1022 у эквіваленце. Пасля сплаты падаткаў гэта сума змяншалася да $788.

Для параўнання, жыхары Мінска, паводле дадзеных Белстата, у кастрычніку 2014 года зараблялі па $777 і атрымлівалі на рукі $676 з іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?