Ім стаў трэнер украінскага «Дынама-2» (другі дывізіён), славуты беларускі паўабаронца Аляксандр Хацкевіч.

Першы намеснік БФФ Сяргей Сафар’ян паведаміў, з кім яшчэ вяліся перамовы на пасаду трэнера. Усяго было ў спісе магчымых прэтэндэнтаў каля 30 прозвішч.

«У прэсе перамовы асвятляліся падрабязна. Дзесьці праўдзіва, дзесьці не вельмі перамовы на пасаду новага трэнера», — адзначыў старшыня БФФ Сяргей Румас.

«Былі актыўныя перамовы з Леанідам Кучуком. Мы не для птушачкі сустракаліся з Віктарам Ганчарэнкам, яму была зробленая прапанова. Разглядаўся яшчэ шэраг кандыдатур з блізкага замежжа. На нас выходзіў агент Алега Блахіна. Анатоль Дзям’яненка. Праз агентаў былі самыя розныя прапановы ад Анціча да Марадоны», — сказаў Сяргей Сафар’ян.

Хацкевіч паведаміў, што сярод памочнікаў у штабе зборнай будзе адзін замежнік. Прычым не з блізкага замежжа. Некаторыя сябры выканкама выказвалі думку, што Хацкевіч не бачыць пакуль што канкрэтнай стратэгіі развіцця зборнай, таму яго трэба зацвердзіць у якасці выканаўцы абавязкаў.

Аднак у выніку галасавання 18 чалавека прагаласавалі за кандыдатуру Хацкевіча, устрымаўся толькі адзін чалавек (Яўген Трацюк з Брэста), супраць не было нікога. Зборная Беларусі атрымала новага галоўнага трэнера.

Чытайце: Пяць фактаў пра новага галоўнага трэнера футбольнай зборнай Аляксандра Хацкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?