Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае ўзмацніць жорсткасць пакарання за злачынствы ў наркасферы.

Пра гэта сёння на нарадзе па пытаннях процідзеяння незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка лічыць неабходным узмацніць цяперашняе заканадаўства.

«Для асабліва вызначыліся ў гэтай сферы — гадоў 20-25 яны павінны атрымаць. Тыя, хто менш вызначыўся, натуральна, менш. Скажыце, што гэта за градацыя, якія гэта павінны быць тэрміны, мы запішам гэта ў закон. Дэпутаты нас падтрымаюць», — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?